Палітвязні

Дэпутут Эўрапаламенту Міхаэль Галер узяў апеку над палітычным вязнем, асуджаным да трох гадоў “хіміі”, Паўлам Севярынцам. Па словах парламентара гэты ўчынак дапаможа звярнуць асаблівую ўвагу на цяперашняю небяспечную палітычную сытуацыю ў Беларусі. 

Чытаць далей

Камітэт абароны рэпрэсаваных наведаў пасля вызвалення з турмы КДБ Сяргей Марцалеў. Ён зняў са сцяны свой партрэт з ланцуга зняволеных.Чытаць далей

Маці Алеся Кіркевіча Ларысе Аляксандраўне і жонцы Надзеі ўдалося адвесці і передаць 30-ці кілаграмовую передачу ў Наваполацкую калонію №10.

Алесь паведаміў  ў лісце, што этап прайшоў нармальна.

“Наваполацкая калонія знаходзіцца ў прамысловай зоне, непадалёку - прадпрыемствы “Нафтан” і ”Палімір”, карпусы калоніі вельмі старыя, рэжым вельмі строгі.”

 

Чытаць далей

19 чэрвеня мінула роўна 6 месяцаў з падзей 19 студзеня, калі адбыліся масавыя арышты і рэпрэсіі. Паўгады знаходзяцца ў вязніцах тры былыя кандыдаты ў прэзідэнты і адначасова некалькі дзесяткаў маладых людзей, актывістаў і журналістаў.Чытаць далей

Ганс-Герт Поттэрынг, былы прэзыдэнт Еўрапарламенту, старшыня фонду Конрада Адэнаўэра пачаў апекавацца справамі палітзняволенага намесніка старшыні “Маладога Фронту” Алеся Кіркевіча.Чытаць далей

Як паведаміла маці, Алена Ліхавід, на працягу выходных 17-18 чэрвеня ёй адмаўлялі ў гутарцы па тэлефоне з начальнікам Наваполацкай калоніі, дзе знаходзіцца Мікіта. У панядзелак маці датэлефанавалася да выхавацеля калоніі Сяргея Красько, які заявіў, што адміністарцыя больш не будзе даваць ёй інфармацыю па тэлефоне, а толькі па пісьмовым звароце альбо пры асабістай сустрэчы.

Сяргей Красько паведаміў, што Мікіта атрымаў два дадатковых пакарання ў выглядзе пазбаўлення спаткання і дзвух перадач. На пытанне Алены Ліхавід пра стан сына, якога 35 дзён запар трымаюць у карцэры, выхавацель прамаўчаў.Чытаць далей

Дэпутат Бундэстагу, каардынатар па праблемах правоў чалавека і гуманітарнай дапамозе ад парламенцкай групы “FreeDemocraticParty (FDP)”, Марына Шустар, пачала апекавацца справамі беларускага палітвязня Паўла Вінаградава, асуджанага да 4 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту супраць фальсыфікацый на прэзыдэнцкіх выбарах 2010.Чытаць далей

Як паведамляе Радыё "Свабода", 2 чэрвеня сястра сустрэлася на "Валадарцы" з Аляксандрам Квяткевічам, якога асудзілі на 3,5 гады за падзеі 19 сьнежня. Маці вязня Алена Міхайлаўна паведаміла Свабодзе падрабязнасці пра сына.

Чытаць далей

Асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня, Васіль Парфянкоў даслаў чарговы ліст з варшанскай калоніі, у якім распавядае аб быце, працы, настроях унутры ўстановы, людзкой салідарнасці і падтрымцы, стане турмы і рацыёне арыштанта пад час крызісу..

Вітаю Вас, сябры!Чытаць далей

  • Падчас гэтай акцыі, якая традыцыйна адбываецца ў шаснаццаты дзень кожнага месяца, ў паштовых скрынях жыхароў мікрараёнаў Вулька і Паўднёвы былі распаўсюджаны адмысловыя інфармацыйныя ўлёткі.

  • Сёння, 16 лютага неабыякавыя грамадзяне запрашаюцца а 18:30 у офіс прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці ў Мінску на вуліцы Кульман, 4, каб падпісаць віншавальныя паштоўкі палітвязню Яўгену Васьковічу.

  • 11 лютага старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч наведалі палітзняволенага Юрыя Рубцова ў папраўчай установе адкрытага тыпу (на “хіміі”), ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

  • Палітвязень з верасня пабываў у ШІЗА 5 разоў. Прэсінг пачаўся праз два месяцы пасля пераводу з Наваполацкай калоніі ў Віцьбу. Звычайна садзяць на 10 сутак, па максімуму. Пра гэта распавяла сайту salidarnasc.org маці палітвязня Валянціна Аліневіч.

  • Палітвязень Яўген Васьковіч, які напрыканцы мінулага года быў пераведзены з турмы ў калонію №15 Магілёва, атрымаў першае за чатыры гады зняволення спатканне з маці.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS