Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Салідарнасць яднае

    Гомельскія грамадскія актывісты з “Нашай альтэрнатывы”, “Маладога фронту” і кампаніі “Гавары праўду” падтрымалі ініцыятыву Камітэту “Салідарнасьць”, паведамляе Радыё “Рацыя”.

    Мясцовыя актывісты падпісалі каля пяцідзесяці паштовак і напісалі каля трыццаці лістоў. Прадстаўнік “Гавары праўду” Валеры Сляпухін кажа, што такім чынам гомельцы вырашылі выказаць маральную падтрымку палітычным зняволеным.

    Валеры Сляпухін:

    - Па-першае, акцыю хацелася зладзіць, каб паказаць, што Гомель таксама далучыўся да “Тыдня салідарнасці”, які ідзе цяпер па краіне. А па-другое, трэба падтрымліваць і ні ў якім разе не забываць пра палітвязняў, каб хаця б пару цёплых словаў яны пачулі.  

    Юлія Сівец, Радыё Рацыя, Гомель

    Чытаць далей
  • 5 прычын напісаць Аўтуховічу: бо маці чакае сына

    “Я малю цябе сынок: вярніся жывым!”,  - гэта словы Ліліі Аўтуховіч, маці Мікалая Аўтуховіча, з інтэрвью, якое яна дала яшчэ ў 2009 годзе.  Прайшло амаль 4 гады, сын па-ранейшаму ў турме і маці чакае сына...

    Інтэрвію сайта regionby.org

     

    Карэспандэнт: Лілія Юльянаўна, добры ў вас сын.

    Чытаць далей
  • 5 прычын напісаць Мікалаю Аўтуховічу: "Каб пабачыць рэчаіснасць"

    Напэўна абывацель сёння складана ўяўляе, чым і як жывуць людзі, якія крыху больш як 20 гадоў таму павернуліся з Аўганістану. За руцінным і манатонным жыццём іх поспехі, трагедыі і дасягненні досыць цяжка заўважыць.

    Таму жыццё і няпросты шлях ваўкавыскага прадпрымальніка Міколы Аўтуховіча можа досыць шмат  распавесці цікаўнаму чытачу. Адмысловы фільм "Мікола Аўтуховіч. Справа №..." дапаможа болей даведацца пра лёс і дзейнасць палітзняволенага і дасць пабачыць беларускую рэчаіснасць ягонымі вачыма.

    Чытаць далей
  • “Тыдзень палітвязня” ў Гародні і Гомелі

    У Гомелі любы жадаючы можа далучыцца да агульнабеларускай грамадзянскай акцыі салідарнасці “Тыдзень палітвязня”. Дзеля падтрымання палітычных зняволеных дастаткова наведаць грамадска-палітычны цэнтр па вуліцы Палескай, 52 абласнога цэнтра, дзе кожны будзе мець магчымасць напісаць паштоўкі тым, хто паводле палітычна матываваных прысудаў зараз  знаходзіцца ў Беларусі за кратамі.

    Арганізатары мерапрыемства гомельскія праваабаронцы з  Камітэта “Салідарнасьць” і праваабарончага цэнтру “Вясна” паведамілі, што  па розных раёнах вобласці было падпісана і раздадзена для падпісання некалькі  сотняў  паштовак у падтрымку палітычных зняволеных.

    Напісаць словы падтрымкі палітычным вязням  змог  і  кожны жадаючы гарадзенец.

    Чытаць далей
  • 5 прычын напісаць Севярынцу: каб далучыцца да яго сяброў

    Павал Севярынец, які адбывае«хімію» ў Пружанскім раёне, працягвае ліставацца шмат з кім з дзейных палітыкаў, актывістаў БХД і палітвязьняў. Паводле Паўла Севярынца, ён трывала атрымлівае лісты ад Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Мікалая Аўтуховіча і Алеся Бяляцкага. Вось што Павал распавёў пра гэтае ліставаньне.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS