Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • 5 прычын напсаць Францкевічу: хлапцу забаранілі тэлефанаванні і спатканні

    Паглядзі фільм "Па мянушцы Цвік" і даведайся больш пра Аляксандра Францкевіча...

    Чытаць далей
  • Віцебчукі далучыліся да “Тыдня Салідарнасці”

    Пад час правядзення мерапрыемстваў народнага Рэферэндума у Віцебску 24 ліпеня адбылася акцыя ў межах кампаніі “Тыдзень Палітвязня”, ініцыяванай Камітэтам “Салідарнасць”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства падпісалі паштоўкі ў падтрымку палітычных зняволеных.

    Алена Фаміна, прадстаўнік Камітэта “Салідарнасць”:

    - Мне вельмі шмат выпадае камунікаваць з людзмі пад час выбарчых кампаній і ў штодзённым жыцці. Арганізуючы акцыі падтрымкі палітвязняў, варта адзначыць, што ў нашай краіне знаходзіцца мала абыякавых да гэтай праблемы людзей. Людзі спачуваюць родным і блізкім палітзняволеных, калі спрабуюць паставіць сябе на іх месца. Тым болей, што людзі апынуліся за кратамі, калі змагаліся за правы і свабоду іншых.

    Хацелася бы падзякваць ўсім, хто падтрымлівае ў гэты час вязняў, нават маральна, і спадзяюся, неўзабаве прыйдзе час, калі мы зможам адкрыта падтрымліваць людзей, якім патрэбна падтрымка.

    Чытаць далей
  • Дэлегаты VI з’езда беларусаў свету заклікалі ўлады вызваліць палітзняволеных

    Дэлегаты VI з’езда беларусаў свету, які прайшоў  у Мінску 23—24 ліпеня пад эгідай міжнароднай грамадскай арганізацыі “ЗБС “Бацькаўшчына”, заклікалі ўлады Беларусі вызваліць палітзняволеных. Пра гэта гаворыцца ў прынятай на з’ездзе калектыўнай заяве “Аб акце добрай волі”.

    У заяве гаворыцца, што клопат грамадзян пра будучыню сваёй краіны — гэта нармальная з’ява, якая заслугоўвае пашаны і павагі. “Натуральным з’яўляецца тое, што не ўсе людзі аднолькава ацэньваюць розныя дзеянні ўлады, найперш тыя, якія датычацца пытанняў унутранай і замежнай палітыкі, перспектыў захавання незалежнасці краіны”, — адзначаецца ў дакуменце.

    Чытаць далей
  • Моладзь выказала салідарнасць з палітычнымі вязнямі

    Маладзёны з Гомеля сустрэліся, каб выказаць падтрымку беларускім палітвязням.

    Сустрэча адбылася на кватэры аднага з удзельнікаў імпрэзы, падчас якой хлопцы і дзяўчаты падпісалі паштоўкі, якія распаўсюджвае Камітэт “Салідарнасьць” у межах агульнарэспубліканской  акцыі “Тыдзень палітвязня”.

    У праграме моладзевай сустрэчы адбыўся таксама канцэрт мінскага барда Сяргея Башлыкевіча і гомельскіх музыкаў.

    Чытаць далей
  • 5 прычын напісаць Алесю Бяляцкаму: Каб вясна жыла ў сэрцы!

    "Беларусь, твой народ дачакаецца..." - пісаў на пачатку мінулага стагоддзя класык. Відаць яшчэ сто гадоў таму Максім Багдановіч адзначыў уласцівую рысу беларусаў мець цярпенне і чакаць свайго і не адчайвацца, калі штось ідзе ня так, як запланавана.

    Не дарма вядомы праваабаронца, вылучаны на Нобелеўскую Прэмію, доўгі час працаваў менавіта ў музэі Максіма Багдановіча. Нягледзячы на складаны час для спадара Бяляцкага, пераслед і несправядлівы арышт, ён працягвае спадзявацца і прыкладаць намаганні, нават за кратамі, "каб дачакаліся".

    Вашай увазе прапанаваны дакументальны фільм пра Алеся Бяляцкага "Вясна"

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS