Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • ПАЛЯВАННЕ ЗА АКТЫВІСТАМ

    Панядзелак - дзень цяжкі. І не толькі для працоўнага ці служачага але і для супрацоўнікаў арадскіх судоў. Асабліва калі панядзелак прыпадае на дзень пасля апазіцыйнаа мітынгу ці шэсця. Сёлетнія "Дзяды" на жаль не сталіся выключэннем. Асабліва складным гэты дзень стаўся для суддзі савецкага раённага суда сталіцы Беларусі, Дзмітрыя Паўлічэнка. Цягам аднаго працоўнага дня суддзя паспеў асудзіць да адміністратыўнага пакарання ажно двух актывістаў.

    Жыхар Гомля, Юры Рубцоў атрымаў 3 сутак арышту, а мінчук Віталь Васілкоў - 2 базавыя велічыні штрафу.  Для Васільева гэта сталася ўжо другім адміністратыўным спагнаннем за месяц. Яшчэ зусім нядаўна актывіста прывентыўна арыштавалі напярэдадні саміта кіраўнікоў краін СНД і прысудзілі 5 сутак арышту.

    Чытаць далей
  • Таццяна Севярынец: “ЖАНЧЫНЫ, МЫ – РАЗАМ”

    "Салідарнасць" публікуе эсэ Таццяны Севярынец, якая была ўганаравана прэміяй у нядаўнім конкерсе "Жанчыны, мы - Разам!"

    Стаю разгубленая ў прэдбанніку прыёма перадач сіза КДБ. Натоўп жанчын, усе нэрвуюцца: перадачы прымаююць толькі дзве гадзіны, а людзей паўнюсенька, ды яшчэ на прыступках, на вуліцы. Студзень, халодна.

     

    Чытаць далей
  • Вызначаны лаўрэаткі конкурсы «Жанчыны – мы разам!»

    Міжнародны конкурс эсэ «Жанчыны – мы разам!», які зладзілі Фонд «Мы разам» і Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» прыфінансавай дапамозе ў межах праграмы Дэпартамента грамадскай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча, падвёў вынікі.

    У конкурсе ўзялі ўдзел 26 конкурсных прац ад жанчын з Беларусі і Польшчы.

    Чытаць далей
  • Суд за салідарнасць

    Сёння ў Мінскім судзе Першамайскага раёну адбудзецца суд над прадпрымальнікам Іллём Дабратворам. 30 жніўня актывіст вырашыў адзначыць вызваленне грамадскага дзеяча Змітра Дашкевіча праездам у мэтро з разгорнутым бел-чырвона-белым сцягам.

    Затрымалі актывіста на станцыі мэтро "Уручча". На Дабратвора быў складзены пратакол аб адіністратыўным правапарушэнні, сам дзеяч быў змешчаны да суда ў Ізалятар Часовага Утрымання на зав. Акрэсціна. 2 верасня ў судзе Першамайскага раёна пачнецца  разгляд ягонай справы.

    Суд пройдзе па адрэсе: г. Мінск вул. Талбухіна 9.

    Чытаць далей
  • Прыходзь на суд над Яроменкам! Будзь салідарным!

    Чарговае судовае разбіральніцтва над экс-палітзняволеным Уладзем Яроменкам пройдзе 19 жніўня ў будынку Суда Першамайскага раёну г. Мінска. Гэтым разам актывіста абвінавачваюць у парушэнні нагляднага рэжыму, усталяванаму над хлапцом пасля вызвалення з калоніі.

    Нагадаем, што Уладзь Яроменак быў затрыманы пасля акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў, у снежні 2010 года. Пасля раптоўнага вызвалення за актывістам быў усталяваны нагляд, у парушэнні якогя Яроменка гэтым разам і вінавацяць, паводле артыкула 421 ККРБ.

    Суд пройдзе па адрэсе: г. Мінск вул. Талбухіна 9.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS